четверг, 8 января 2015 г.

Верш пра сябе

Я з любоўю на вас паглядаю -Добры дзень, вам калегі, сябры! Расказаць я вам сення жадаю, Як жыла і жыву на зямлі. Можа вечарам, а, можа, рана Тая зорка на небе ўзышла. У сям’ю да Ядвігі і Івана Я жаданай дачушкай прыйшла. Пралятала дзяцінства шчасліва, Надыйшлі і юнацтва гады. Я ў сэрцы ўсе мару насіла, Каб настаўніцай быць назаўжды. Каб любіць сваю родную мову, І прайсці з ёю сотні дарог. І ў школе не быць выпадковай – Горда несці той чын – педагог. Калі моцна чагосьці жадаеш, Дык не зможа не збыцца яно. І тады ты на крылах лятаеш, Ой… было ўсе гэта даўно…. Вось настаўнік я, вось дырэктар, Сацыяльны яшчэ педагог. Але ж хочацца мне і пашпрэхаць, І нямецкі мне ў тым дапамог. Не магу не павесці гаворку Пра сям’ю сваю, мноства сяброў, Маю мужа, сыночка Ягорку Ды аўчарку са знатных звяроў. Часу вольнага так не хапае Шмат урокаў, папераў, клапот. Калі выпадзе – кнігі чытаю, Ды ў вандроўку каб хоць раз у год. На работу спяшаюся ў Начу, Дзе дзяцей і калег тут сям’я. Што няма чым даехаць – не плачу, Бо баранку кручу я сама. Зноў урокі, пытанні і сходы, Чым далей – цікавей і мудрэй. І найлепшай няма ўзнагароды, Калі свецяцца вочы дзяцей. Калі ловяць яны твае словы, Калі сэрцы адчыняць парой. Не дарма вывучала я мовы, На душы і любоў, і спакой. Іншы раз, што маніць, узарвуся, І эмоцыям дам сваім ход. Неўзабаве я зноў усміхнуся, У каго не бывае прыгод. Вам усім я дабра пажадаю, Каб карыснымі справы былі, А мне сэрца ў такт падпявае, Не дарэмна жыву на зямлі.

3 комментария:

  1. Ну ты и молодец!!! Настоящая поэтесса! Откуда такой дар?

    ОтветитьУдалить
  2. Марына, якая малайчынка! Якія цудоўныя радочкі, як прыгожа ўсё раскрыла...Так трымаць і далей. Поспехаў і падтрымкі ад кіраўніцтва...

    ОтветитьУдалить
  3. Вялікі дзякуй за такія прыемныя словы, дарагія калегі!

    ОтветитьУдалить

Osterferien 2024